Недавнее освобождение из беларусских тюрем трех человек, среди которых был гражданин США и двое политзаключенных, — это результат «скоординированных усилий американской стороны и беларусских демократических сил». Такое мнение выразила лидерка беларусских демсил Светлана Тихановская во время дискуссии, посвященной вопросам репрессий, в рамках основной программы Мюнхенской конференции по безопасности.
Во время мероприятия политик акцентировала внимание на вопросах освобождения беларусских политзаключенных, важности поддержки независимых СМИ и влияния войны в Украине на будущее нашей страны и всего региона.
— У сераду тры чалавекі былі вызваленыя з беларускіх турмаў. І мы ўдзячныя новай адміністрацыі Трампа за тое, што гэта стала магчымым. Гэта былі скаардынаваныя намаганні амерыканскага боку і беларускіх дэмакратычных сілаў. Мы сапраўды ўпарта працуем над вызваленнем людзей. Але трэба разумець: вызваленні адбываюцца не праз «гуманнасць» Лукашэнкі. Гэта адбываецца праз ціск, які ўвесь час аказваецца на рэжым Лукашэнкі, — заявила лидерка.
Светлана Тихановская также подчеркнула, что сокращение финансирования беларусских СМИ расширит влияние российской пропаганды.
— Мы павінны разумець, што СМІ — гэта не тыя праекты, якія можна прыпыніць на нейкі час. Супрацьстаянне прапагандзе павінна весціся штодня. Калі незалежныя галасы замаўчаць, іх месца тут жа зойме расійская і беларуская прапаганда, — отметила политик.
Светлана Тихановская обратила внимание, что на данный момент существуют два сценария переговоров по Украине.
— Першы — справядлівы мір і перамога Украіны. Толькі справядлівы мір у перамовах па Украіне дасць магчымасць Беларусі і многім іншым краінам змяніцца да лепшага, таму што лёс Беларусі і Украіны глыбока звязаны. Перамога Украіны будзе велізарнай магчымасцю для людзей зноў адкрыта супраціўляцца не толькі ў Беларусі. Гэта таксама дасць шанец Малдове, Грузіі, Арменіі. Таму, дапамагаючы Украіне, вы дапамагаеце ўсяму рэгіёну. Другі варыянт — працяг паўзучай акупацыі нашай краіны з падачы Лукашэнкі, які цяпер служыць інтарэсам Пуціна, а не беларускага народа. У такім выпадку мы страцім Беларусь на доўгія гады. Калі Украіна не пераможа ў гэтай вайне — гэта ўзмоцніць Пуціна, і нашыя найбліжэйшыя суседзі — Польшча, Літва, Латвія, Эстонія апынуцца пад самай вялікай пагрозай знікнення праз гэта.
Напомним, 12 февраля беларусские власти освободили журналиста-фрилансера «Радыё Свабода» Андрея Кузнечика, активистку Елену Мовшук и гражданина США, имя которого пока не раскрывается. Все трое выехали в Вильнюс при помощи представителей американского посольства.