Прынамсі тры чалавекі атрымалі траўмы падчас сутыкнення грузавіка і маршруткі ў Брэсце, паведамілі ў ДАІ.
Здарэнне адбылося ўдзень 20 сакавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы кіроўца фуры Mercedes ехаў трасай Р16 Цюхінічы — Высокае — мяжа Польшчы. На скрыжаванні з вуліцай Кацін Бор, паварочваючы налева, ён не прапусціў маршрутку, якая ехала проста ў сустрэчным кірунку.
У выніку ДТЗ тры пасажыры мікрааўтобуса атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў бальніцу.