Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  2. «Короткая скамейка запасных». Спросили у экспертов, почему Лукашенко снял прежнего премьера Головченко и назначил Турчина новым
  3. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  4. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  5. Эксперты заподозрили, что Трамп не случайно приостановил обмен разведданными с Украиной, — вот их аргументы
  6. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  7. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  8. Не змаглі нават падаць сігнал SOS. Расказваем пра найбуйнейшую марскую катастрофу мірнага часу: яна была нашмат страшнейшая за «Тытанік»
  9. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
Читать по-русски


Яна родам з Мінскай вобласці, але другі год жыве ў Гданьску. У дзяўчыны няпростае матэрыяльнае становішча, таму перыядычна яна зазірае ў кантэйнеры з адзеннем для тых, хто мае ў ім патрэбу. Нядаўна ў адным з іх яна ўбачыла худзі TUT.BY, якое кампанія выпусціла ў снежні 2020-га як адказ на рэпрэсіі ў адрас журналістаў. На вопратцы той калекцыі напісаная фраза, актуальная дагэтуль: «Маўчанне — яд». Яна забрала худзі і перадала «Люстэрку». Мы ж выстаўляем яго на дабрачынны аўкцыён, усе атрыманыя грошы будуць перададзеныя праекту «Палітвязынка», які падтрымлівае палітзняволеных беларусак.

Коллекция одежды «Молчание — яд» от TUT.BY. Фото: TUT.BY
Калекцыя адзення «Маўчанне — яд» ад TUT.BY. Фота: TUT.BY

Дабрачынны кантэйнер

З Беларусі ў Польшчу Яна пераехала ў 2022-м. З’язджаць яна не планавала, таму ў чужой краіне апынулася амаль без грошай, мовы таксама не ведала. Нейкі час жыла на вуліцы, цяпер дзяўчыне ўдалося арандаваць жыллё.

— Да таго як з’явілася кватэра, памыцца не было дзе. Каб не пахнуць, шукаеш вопратку ў баках і пераапранаешся. Цяпер грошай на абноўкі няма, рэчы рвуцца, і я па звычцы гляджу кантэйнеры, каб знайсці нешта, што можна насіць, — кажа суразмоўніца. — Нядаўна ўвечары залезла, бачу — нейкае белае худзі з надпісам па-руску. Яно ляжала ў пакеце з шапкамі і яшчэ чымсьці.

Усярэдзіне кантэйнера часу на тое, каб разглядаць рэчы, няма. Ды і святла мала. Таму худзі і яшчэ некалькі ўпадабаных рэчаў Яна запхнула ў пакет. Пазней села на лавачку пад ліхтаром і пачала разглядаць, што дастала.

— Было цікава, што гэта за худзі. Гляджу, на рукаве TUT.BY напісана, думаю: «Ого, ніфіга сабе! — не хавае эмоцый суразмоўніца. — Гэта ж выпадак адзін на мільён!»

Худи, которую Яна нашла в контейнере для нуждающихся в Гданьске. Перед тем, как выставить ее на аукцион, мы отправили вещь в химчистку. Фото: "Зеркало"
Худзі, якое Яна знайшла ў кантэйнеры для тых, хто мае патрэбу, у Гданьску. Перад тым як выставіць яе на аўкцыён, мы адправілі рэч у хімчыстку. Фота: «Люстэрка»

Знаходка белага колеру, у добрым стане. Толькі рукавы трохі заплямленыя. Дзяўчына мяркуе, калі рэч памыць з адбельвальнікам, то ўсё будзе нармальна.

— У сваім тэлеграм-канале я апублікавала пост з фота худзі, падпісала: «Глядзіце, якую кофту знайшла». Мне патэлефанаваў журналіст «Моста». Ад яго даведалася, што TUT.BY больш не існуе, а некаторыя супрацоўнікі сядзяць, атрымаўшы вялікія тэрміны. Здзівілася: «У сэнсе?» Пасля 2020-га, бо я ж не збіралася з’язджаць з Беларусі, на ўсялякі пажарны адпісалася ад усяго. Сядзела цішэй вады ніжэй травы, каб не прыцягваць да сябе ўвагу. Нічога не чытала. Страшна было сачыць за падзеямі, таму пра тое, што здарылася з парталам, не ведала, — расказвае Яна. — Журналіст сказаў, што такіх баек больш не выпускаюць. Ён у мяне спытаў, ці хачу я яе насіць. Кажу: «Не, яна белая, а я не ўмею абыходзіцца з такімі рэчамі, таму з радасцю перадала б яе каму-небудзь». Так з’явілася ідэя яе прадаць і, калі б атрымалася выручыць добрыя грошы, хацелася б перадаць іх палітвязням.

Паводле Яны, калі яна даведалася, што выдання больш няма, стала сумна.

— Цяпер у мяне ёсць такая рарытэтная рэч. Калі яе дастала, нібы ўбачыла нешта цёплае і роднае. Я ведала з партала некалькі журналістаў. Пазнаёмілася з імі, калі прыходзіла на суды да знаёмага яшчэ ў 2018 ці 2019-м, — адзначае дзяўчына. — Плюс калісьці, калі ў мяне былі праблемы са здароўем і я трапіла ў рэанімацыю, дзе да мяне было кепскае стаўленне, партал пра гэта напісаў.

Аўкцыён

Яна адгукнулася на просьбу «Люстэрка» і перадала худзі нам. Мы ў сваю чаргу размясцілі яго на пляцоўцы e-bay. Таргі будуць ісці тыдзень, да 29 сакавіка, пачатковая стаўка — 1000 злотых (каля 230 еўра, або 250 даляраў).

Усе атрыманыя грошы мы перадамо праекту «Палітвязынка», які падтрымлівае палітзняволеных беларусак.

На жаль, браць удзел у аўкцыёне не могуць людзі, якія знаходзяцца ў Беларусі, — для вас гэта можа быць небяспечна.

«Люстэрка», як і TUT.BY, упэўненае, што «Маўчанне — яд». І разам з вамі, дарагія чытачы, мы робім усё магчымае, каб Беларусь і беларусы не былі атручаныя. Дзякуй вам за гэта.

«Справа TUT.BY»

Нагадаем, раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы TUT.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Да позняга вечара ў сталічным офісе праходзіў ператрус, а ў Дэпартаменце фінансавага кантролю КДК пасля такіх жа дзеянняў дома ў супрацоўнікаў дапытвалі нашых былых калег. Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.

Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранткі «справы TUT.BY», якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі, 17 сакавіка 2023 года суд прызначыў ім па 12 гадоў пазбаўлення волі. Яны прызнаныя палітзняволенымі, КДБ уключыў Марыну і Людмілу ў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Чытайце таксама