Калі можна купіць авіябілеты танней, у эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» расказаў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія „Белавія“» Ігар Чаргінец.
Паводле яго, кошт авіяпералётаў павышаецца ў залежнасці ад сезону і залежыць ад загрузкі самалёта: чым загрузка меншая, тым танней. А загрузка меншая за паўгода, за год да вылету, растлумачыў кіраўнік авіякампаніі і параіў купляць авіябілеты загадзя.
Калі авіякампанія працуе добра, то падчас куплі білета ў апошні момант загрузка лайнера ўжо досыць высокая, адпаведна, цана максімальная ці месцаў наогул няма. Цяпер вельмі мала месцаў у Грузію, прывёў прыклад Чаргінец. На апошнія білеты, калі выскокваюць апошнія месцы, цана вельмі высокая.
«А тыя, хто купіў, умоўна кажучы, у сакавіку на ліпень месяц, заплацілі мінімальную цану», — падкрэсліў гендырэктар «Белавія».
Нагадаем ««Белавія» таксама практыкуе распродажы білетаў авіякампаніі, а таксама іхпродаж па зніжаных цэнах на пэўныя маршруты па проматарыфе.