Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Короткая скамейка запасных». Спросили у экспертов, почему Лукашенко снял прежнего премьера Головченко и назначил Турчина новым
  2. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  3. Эксперты заподозрили, что Трамп не случайно приостановил обмен разведданными с Украиной, — вот их аргументы
  4. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  5. Не змаглі нават падаць сігнал SOS. Расказваем пра найбуйнейшую марскую катастрофу мірнага часу: яна была нашмат страшнейшая за «Тытанік»
  6. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  7. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  8. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  9. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
Читать по-русски


Беларускі піяршчык Раман выйграў грын-карту — магчымасць, якая рэдка выпадае. Ён перабраўся ў ЗША і пажыў там паўгода, але потым вырашыў вярнуцца на Радзіму. Што пайшло не так распавяла "Наша Ніва".

Раман. Фота: foolnut / TikTok
Раман. Фота: foolnut / TikTok

Пра свае прыгоды Раман расказвае ў тыктоку (ён вядзе старонку пад нікам foolnut). Хлопец выйграў грын-карту з першага разу. Калі даведаўся пра сваю ўдачу, то не сумняваўся — трэба ехаць.

@foolnut

1/4 рассказа, почему я вернулся из США в Беларусь подпишись и не пропусти остальные части видео

♬ original sound - Foolnut

На момант ад’езду ён ужо 6 гадоў працаваў у піяры і крэатыўным маркетынгу ды адчуваў выгаранне. У Штаты беларус ехаў без планаў і толькі з жаданнем атрымаць вольнага паветра і матывацыі, каб зразумець, як жыць далей. Ён пасяліўся ў Нью-Ёрку і знайшоў там шмат магчымасцяў:

«У параўнанні з Грузіяй, дзе я жыў 2 гады таму, адаптавацца ў ЗША было прасцей як мінімум з-за мовы і поп-культуры, на якой я рос. Усе бачылі Нью-Ёрк на экране тысячу разоў. Калі ты там, не губляецца адчуванне, што ты трапіў у кіно.

Яшчэ ў Штатах адчуваецца, што можна стаць кім заўгодна. Лёгка знаходзіць кам’юніці на любы густ. І відавочны плюс — хуткі доступ да грошай: працы шмат, асабліва той, якая не патрабуе кваліфікацыі. Таму зарабіць умоўныя 4 тысячы даляраў на месяц было б няцяжка, але мне гэтага было б малавата для камфортнага жыцця ў Нью-Ёрку».

Хлопец адзначае, што ў Нью-Ёрку добры транспарт і багата розных спосабаў бавіць час ды пашыраць кругагляд, але пры гэтым надта высокія цэны на жытло — ён здымаў пакой за тысячу даляраў штомесяц.

Раман працаваў у Штатах рознарабочым па раскладзе няпоўнага працоўнага дня. Ён меў запас грошай на 4−5 месяцаў, таму мог траціць вольны час на хобі і думкі пра тое, чаго хоча далей.

Раман. Фота: foolnut / TikTok
Раман. Фота: foolnut / TikTok

Праз паўгода хлопец адчуў прафесійны крызіс: маўляў, не можаш працаваць як раней і не ведаеш, як ты б хацеў працаваць.

«У 2017-м я па збегу абставін стаў піяршчыкам, і ў першыя гады мне гэта рэальна падабалася. А потым адзін раз міргнуў — і ў працоўнай ужо шэсць гадоў стажу. Таму я вельмі асцярожна стаўлюся ў жыцці да любых прапаноў, каб выпадкова не сядзець у 30 гадоў са спісам дасягненняў, якія шануюцца на рынку працы, нават калі гэта ЗША, але не шануюцца маім сэрцам».

Хлопец пачаў заўважаць, што з кожным годам ён адчувае сябе ўсё больш стомленым пасля працы, а таксама з часам яму ўсё складаней наважвацца на нешта новае і адмаўляцца дзеля гэтага ад стабільнага жыцця. Раман прызнае, што ў ЗША ён нават трошкі заблытаўся на шляху спазнання сябе, да таго ж Беларусь дае яму адчуванне камфорту, а жыць у Амерыцы дзеля прыгожай карцінкі ў інстаграме хлопец не хоча.

У красавіку, прызнаецца Раман, ягоны стан ужо быў падобны да дэпрэсіўнага, і тады ён купіў квіток на Радзіму. У хлопца ўсё яшчэ засталіся грошы, і ён не мае вялікіх працоўных планаў, а хоча далей шукаць сябе. І пакуль не знойдзе адказ на тое, чым хоча займацца, гатовы вярнуцца ў ЗША толькі дзеля падарожжа.

І ўсё ж такі Раман прыводзіць умовы, пры якіх мог бы затрымацца ў ЗША на даўжэйшы час. Напрыклад, калі б ехаў адразу пасля школы ці ўніверсітэта, а таксама калі б да пераезду яму не падабалася жыццё дома, не хапала б грошай і разумення, як іх зарабіць. І яшчэ ён быў бы гатовы застацца, калі б дакладна ведаў, чым ён жадае займацца ў жыцці.