Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  2. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  3. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  4. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  5. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  6. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  7. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  8. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  9. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  10. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  11. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  12. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  13. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
Читать по-русски


Пасажырскі рэйс з Фенікса ў Окленд сутыкнуўся з рэдкім ваганнем самалёта, падобным да рухаў фігурыстаў. Ніхто не пацярпеў, але раней такія выпадкі прыводзілі да смяротных катастроф, піша РБК.

Показ Boeing 737 MAX на авиашоу в Фарнборо. Фото: pjs2005 from Hampshire, CC BY-SA 2.0, commons.wikimedia.org
Паказ Boeing 737 MAX на авіяшоу ў Фарнбара. Фота: pjs2005 from Hampshire, CC BY-SA 2.0, commons.wikimedia.org

Самалёт Boeing 737 MAX 8 сутыкнуўся з эфектам «галандскага кроку», пасля чаго экіпаж вярнуў кіраванне над самалётам, а агляд пасля пасадкі выявіў пашкоджанне рэзервовага блока кіравання сілкаваннем, сказана ў справаздачы Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA).

Інцыдэнт адбыўся 25 траўня прыкладна праз гадзіну пасля ўзлёту з Фенікса на вышыні 9,7 км, рэйс шчасна прызямліўся ў Оклендзе. Ніхто з 175 пасажыраў і шасці чальцоў экіпажа не пацярпеў.

Самалёт перадалі для праверкі і рамонту. Амаль два тыдні ён заставаўся ў Оклендзе, а 6 чэрвеня вылецеў у рамонтную майстэрню ў штаце Вашынгтон.

«Галандскі крок» — складанае ваганне самалёта па курсе і па нахіле, якое параўноўваюць з рухам галандскіх фігурыстаў. Гэта лічыцца сур’ёзным здарэннем, якое рабілася прычынай авіякатастроф са смяротным вынікам. Напрыклад, у 1985 годзе разбіўся рэйс Japan Air, які выконваў Boeing 747. Загінулі 520 чалавек, чацвёра пасажыраў выжылі.

«Гэта даволі рэдкая з’ява на сучасных самалётах, бо самалёт і яго сістэмы спраектаваныя так, каб перадухіліць нахіл у бок зямлі. І ўсё ж пілотам трэба ведаць, як рэагаваць, калі такое адбываецца», — расказаў пілот Boeing 777 і інструктар Florida Tech Шэм Малмквіст.

Boeing у апошнія месяцы сутыкаецца з пільным наглядам рэгулятараў праз шэраг здарэнняў з самалётамі. У студзені рэйсу Boeing 737 MAX, які выконваў рэйс Alaska Airlines, давялося экстранна прызямліцца праз тое, што ў яго на вышыні 5 км адвалілася дзверы люка аварыйнага выхаду. Пасля інцыдэнту гендырэктар Alaska Airlines Бэн Мінікучы паведаміў, што авіякампанія знайшла «некалькі незацягнутых нітаў» на «многіх» сваіх самалётах MAX 9. Нацыянальная рада ЗША па бяспецы на транспарце пачала расследаванне здарэння.

У красавіку ў Boeing 737−800 авіякампаніі Southwest Airlines адарвалася вечка рухавіка падчас узлёту і стукнулася аб закрылак, самалёт экстранна прызямліўся ў аэрапорце Дэнвера.

Кіраўнік адной з найбуйнейшых сусветных авіякампаній Emirates Цім Кларк у пачатку лютага заявтў, што стаў сведкам «прагрэсавальнага» зніжэння стандартаў Boeing, патлумачыўшы сітуацыю даўнімі памылкамі ў кіраванні і прыярытэтам фінансавых паказчыкаў над інжынернай дасканаласцю.